Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Исторический музей "ВЫТОКІ"

Адрес : Любанский район, д. Заболоть, ул. Первомайская, 1

Телефон: 80179464138

Сайт: http://zabolot.luban.edu.by/ru/main.aspx?guid=24011

Дата открытия: 13.01.2008

Дата изменения названия: 08.02.2024

Основной фонд: 185 экспонатов

Вспомогательный фонд: 61 экспонатов

Руководитель музея:

Дикун Тамара Ивановна,

учитель белорусского языка и литературы

 

Экспозиции:

  • «Куток гаспадыні»

В экспозиции размещаются предметы обихода и крестьянского быта начала XX века (печь, сковороды, горшки, лопаты, серп, ступа, бойка, утюг, збаны). 

  • «Вышыванкі»

Экспозиция рассказывает о самом главном занятии женщины – вышивке. Представлены образцы: покрывала, накидки,   полотенца и др. 

  • «Ткацтва»

В экспозиции рассказывается о развитии ткачества в  нашей местности. Имеется ткацкий станок – кросны, которые состоят из ткаческих ставен и частей, которые определяли ход ткачества  (навои, набилки з бёрдам, ниты, поножи и др.) 

  • « Побыт беларусаў XIX ст. – перш. пал. XX ст.»

Экспозиция расказывает о побыте белорусов XIX в. – перв. пол. XX в. В этом разделе показан крестьянский быт (канапа, стол, икона, колыбель и др.)

Виртуальная экскурсия. Музей "ВЫТОКІ"

Фотоматериалы

  • 20.02 - 25.02.2023 Масленичный "Разгуляй"
  • 20.02 - 25.02.2023 Масленичный "Разгуляй"
  • 20.02 - 25.02.2023 Масленичный "Разгуляй"
  • 20.02 - 25.02.2023 Масленичный "Разгуляй"
  • 20.02 - 25.02.2023 Масленичный "Разгуляй"
  • 20.01.2023 Виртуальный урок "БЕЛОРУССКИЕ СПОРТСМЕНЫ В БОЯХ ЗА РОДИНУ"
  • 13.01.2023 Тэатралізаванае шэсце "Гэй, Калада, Калядзіца!"
  • 13.01.2023 Тэатралізаванае шэсце "Гэй, Калада, Калядзіца!"
  • 13.01.2023 Тэатралізаванае шэсце "Гэй, Калада, Калядзіца!"
  • 23.10.2022 Участники игры "Наша спадчына" в школьном музее
  • Экскурсия в ГУ "Любанский музей народной славы"
  • Экскурсия в ГУ "Любанский музей народной славы"
  • Экскурсия в ГУ "Любанский музей народной славы"
  • Экскурсия в ГУ "Любанский музей народной славы"
  • Тэатралізаванае шэсце "Гуканне вясны"
  • Тэатралізаванае шэсце "Гуканне вясны"
  • Тэатралізаванае шэсце "Гэй, Каляда, Калядзіца!"
  • Тэатралізаванае шэсце "Гэй, Каляда, Калядзіца!"
  • Экспазіцыя "Побыт беларусаў XIX ст. – перш. пал. XX ст"
  • Экспазіцыя "Ткацтва"
  • Экспазіцыя "Вышыванкі"
  • Экспазіцыя «Куток гаспадыні»

Сектар

Фондавы сектар

Дорофеева Варвара  

Голодок Маргарита 

Сектар афармлення экспазіцый і выстаў

Абчинец Ирина

Абчинец Кристина

Барковский Александр

Сектар пошукавай работы

Реут Андрей

Злотник Евгений

Осипенко Дарья

Овчинникова Евгения

Акимова Ульяна

Сектар экскурсаводаў

Дорофеева Варвара 

Голодок Маргарита

Абчинец Ирина

Барковский Александр

п/п

Змест работы

Дата правядзення

Адказныя

Раздзел 1.  АРГАНІЗАЦЫЙНАЯ РАБОТА

1.1

Арганізацыйнае пасяджэнне гістарычнага музея «Беларуская хатка»

Верасень

Кіраўнік музея

1.2

Выбары Савета музея

Верасень

Кіраўнік музея

1.3

Выбары актыву музея

Верасень

Кіраўнік музея

1.4

Пасяджэнні Савета музея

1 раз у чвэрць

Кіраўнік музея

1.5

Размеркаванне абавязкаў паміж членамі савета музея і актыву музея

Верасень

Кіраўнік музея

1.6

Абмеркаванне плана работы гістарычнага

музея “Беларуская хатка”

на 2023/2024 навучальны год

Верасень

Кіраўнік музея

  1. 7

Падвядзенне вынікаў работы савета музея

1 раз у чвэрць

Савет музея

  1. 8

Стварэнне пошукавай, экскурсійнай і фондавай групы

Верасень

Кіраўнік музея

  1. 9

Збор і сістэматызацыя

краязнаўчага і этнаграфічнага матэрыялу

На працягу года

Пошукавая група

1.10

Правядзенне тэматычных выстаў

На працягу года

Група афармлення экспазіцый і выстаў

1.11

Выпуск новых этыкетак музейных экспанатаў і размяшчэнне іх у экспазіцыях

Красавік

Савет музея

1.12

Вядзенне музейнай дакументацыі

На працягу года

Кіраўнік музея

Раздзел 2. НАВУКОВА-ДАСЛЕДЧАЯ І ПОШУКОВАЯ РАБОТА

2.1

Арганізацыя паходаў і экскурсій з мэтай абнаўлення і папаўнення фондаў музея

На працягу года

Група збору і захоўвання матэрыялаў

2.2

Вывучэнне і апрацоўка сабраных матэрыялаў

На працягу года

Група збору і захоўвання матэрыялаў

2.3

Работа з перыядычнымі выданнямі, навуковай літаратурай, даведнікамі, статыстычнымі данымі

На працягу года

Група збору і захоўвання матэрыялаў

2.4

Папаўненне экспанатамі этнаграфічнага музея «Беларуская хатка»

На працягу года

Савет музея

2.5

Складанне экспазіцый

На працягу года

Пошукавая група

2.6

Пошуковая работа экскурсаводаў

На працягу года

Экскурсійная група

2.7

Вывучэнне гісторыі вёскі Забалаць

На працягу года

Пошукавая група

2.8

Стварэнне экспазіцыі “Праца на роднай зямлі” (гісторыя сельскай гаспадаркі           в. Забалаць)

Май, 2024

Экскурсійная група

Раздзел 3.  ЭКСКУРСІЙНА-ПРАПАГАНДЫСКАЯ    РАБОТА

3.1

Стварэнне і падрыхтоўка экскурсійных груп

Верасень, кастрычнік

Кіраўнік музея, экскурсійная група

3.2

Арганізацыя дэталёвага вывучэння матэрыялаў гістарычнага музея

«Беларуская хатка»

На працягу года

Савет музея

3.3

Правядзенне спецыяльных заняткаў па выпрацоўцы ўменняў весці тэматычныя і аглядныя экскурсіі

На працягу года

Кіраўнік музея

3.4

Праца з першакрыніцамі, літаратурай

                                                           

1 раз у чвэрць

Савет музея

3.5

Сістэматычнае правядзенне экскурсій у гістарычным музеі «Беларуская хата»

На працягу года

Экскурсійная група

  1. 6

Арганізацыя перасоўных выстаў, экскусій

На працягу года

Кіраўнік музея, савет музея

  1. 7

Правядзенне экскурсій, урокаў па матэрыялах гістарычнага музея

«Беларуская хатка»

На працягу года

Экскурсійная група

  1. 8

Правядзенне падарожжаў па родным краі

На працягу года

Экскурсійная група

  1. 9

Правядзенне ўрокаў, пазакласных мерапрыемстваў, якія звязаны з выкананнем вучэбных праграм

На працягу года

Кіраўнік музея, савет музея

3.10

Правядзенне музейных урокаў

На працягу года

Кіраўнік музея, актыў музея

3.11

Правядзенне тэматычных класных, інфармацыйных гадзін

На працягу года

Класныя кіраўнікі

Раздзел 4.   ІНСТРУКТЫЎНА-МЕТАДЫЧНАЯ РАБОТА

4.1

Вывучэнне інструктыўных матэрыялаў па рабоце музея

На працягу года

Кіраўнік музея, савет музея

4.2

Вучоба актыву музея па пытаннях тэорыі і практыкі музейнай работы

На працягу года

Кіраўнік музея

4.3

Удзел у семінарах па музейнай рабоце

На працягу года

Кіраўнік музея

4.4

Запаўненне ўліковай карткі музея «Беларуская хата»

На працягу года

Кіраўнік музея

4.5

Вядзенне дакументацыі школьнага гістарычнага музея «Беларуская хата»

На працягу года

Кіраўнік музея, савет музея

Раздзел 5.  ГРАМАДЗЯНСКА-ПАТРЫЯТЫЧНАЕ ВЫХАВАННЕ

5.1

Тэатралізаванае шэсце «Гэй, Каляда-Калядзіца!»

Студзень

Кіраўнік музея, актыў музея

5.2

Тэатралізаванае шэсце «Гуканне вясны»

Красавік

Сумесная праца з Забалацкім СДК

5.3

Знаёмства вучняў з народнымі абрадамі, рэчамі хатняга ўжытку, адзеннем беларускага народа

На працягу года

Актыў музея

5.4

Свята, прысвечанае Міжнароднаму дню роднай мовы

Люты

Кіраўнік музея, савет музея

5.5

Тыдзень турызму і краязнаўства

май

Кіраўнік музея, савет музея

В начале XIX века земли Беларуси, в том числе и Любанщины, входили в состав Виленского образовательного округа, который в свою очередь подчинялся министерству народного просвещения России. В то время существовала трёхступеневая система общего образования и жёсткий сословный принцип просвещения. Гимназии предназначались для дворянства и чиновничества, уездные училища – для мещан, купечества и ремесленников, приходские – для низших сословий. Власти не стремились к всеобщей письменности населения, более того – не были заинтересованы в ней. Обучение велось на русском языке, белорусский же фактически был запрещён. Царское правительство отпускало на образование незначительные средства и давало разрешение на открытие школ там, где население соглашалось содержать их на свои средства – такие школы назывались «гражданскими» или народными. Школьные помещения строились также на средства крестьян. В таких условиях в 1861 году была открыта Заболотская народная школа, в которой дети знакомились с основами арифметики, старославянского и русского чтения. Вместе с тем, большая часть образовательного времени отводилась закону божьему, молитвам.

Известно, что до Октябрьской революции на всю Заболотскую волость, в которую входили Любань, Костюки, Заболоть, Обчин, Юшковичи, Засмужье, была Заболотская народная школа, построенная на общественные средства в 1861 году.

Читать далее...   Летопись школы

Живая память поколений - Воины, партизаны, подпольщики, узники  (скачать)

Бокшиц Михаил Якубович (скачать)

 

alt

22 чэрвеня 1941 года пачалася Вялікая Айчынная вайна. У першыя дні вайны фашысты акупіравалі і нашу вёску Забалаць. Многія жыхары пайшлі на фронт: Бокшыц М.Я, Дарафееў М.І, Зубарэвіч У.П, Нізкі М.М, Пазняк М.А, Грынько П.К. У тыле ворага стаў разгортвацца партызанскі рух.

Змагаліся ў партызанскіх атрадах жыхары нашай вёскі: Шпіленя С.В, Себа В.М, Смолер А.І, Козак Н.С, Карнеевіч А.А, Цясоўскі С.В, Жук В. Г., Цімафеевіч А.А.

Многія жыхары нашай вёскі былі вывезены ў Германію: Меркулава Марыя, Бокшыц Ганна, Штромберг Ларыса, Дарафеева Ліда, Вашчыла Соня, Пісарава Ліда, Пазняк Рыгор і інш.

Многія загінулі ў час вайны, некаторыя прапалі без вестак:  Дастанка А., Пархімовіч М.М, Дастанка В.Ц. і інш. У іх гонар  у цэнтры в. Забалаць пастаўлены абеліск, на якім выбіты імены загінуўшых у час вайны. 

 

Мікалай Фёдаравіч Козак  (1925- 1944)

Ў 1925 годзе нарадзіўся Мікалай Фёдаравіч Козак. У сям’і было 4 дзяцей. З 8-мі гадоў пайшоў ў Юшкавіцкую сямігодку, дзе год за годам набываў веды і навыкі. Вучыўся выдатна. З выгляду быў вельмі прыгожы. Калі пачалася вайна, ён яшчэ не скончыў школу. У41-м яму было 16 гадоў. А ўжо праз 3 гады абарвалося жыццё юнака, які толькі пачынаў жыць. Бацька Колі быў партыйным работнікам і меў  сувязі з партызанамі. Аб гэтым  даведаліся паліцаі, і сям’я павінна была пакінуць вёску. Уночы, каб ніхто не бачыў, пагрузіўшы свае вузлы, муку і хлеб, яны адправіліся да партызан. Бацька і сын былі залічаны ў партызанскі атрад. Там яны выконвалі партызанскія заданні. На адно з заданняў быў пасланы і Коля. Ён і яшчэ некалькі партызан былі адпраўлены ў Слуцк. Калі ехалі ўжо дадому, то спыніліся адпачыць, засталіся пераначаваць у вёсцы. Але хтосьці перадаў немцам, што ў вёсцы партызаны. Гаспадыня паспела папярэдзіць партызан. Схапіўшы вінтоўкі, яны выскачылі з хаты. Коля таксама выскачыў, але не паспеў дабегчы да кустоў, дзе ён мог схавацца. Адзін з ворагаў секануў плёткай па нагах юнака. Коля ўпаў, але не разгубіўся. Ён схапіў вінтоўку, але  яна чамусьці не выстраліла. Хлопец пабег, за ім кунуліся фашысты. У гэты момант і вырашыўся лёс Колі. Ён выхапіў гранату. Грымнуў выбух … Так загінуў Коля.  Ён дапамог таварышчам уцячы ад немцаў. Гераізм юнака надоўга запомнілі партызаны. А для родных гэта была вялікая страта. Успамінаць ім і зараз балюча. Загінуў Мікалай Фёдаравіч Козак у 1944 годзе, яму было 18.

 

Бахановіч Аркадзь Рыгоравіч

Нарадзіўся ў 1924 годзе ў вёсцы Забалаць. У Юшкавіцкай школе скончыў 7 класаў. Пасля заканчэння Юшкавіцкай   школы працаваў у г. Любані. Калі пачалася вайна, пайшоў ў партызанскі атрад імя Статкевіча, хадзіў на заданні. Аднойчы, вяртаючыся з задання, пры пераправе праз раку Арэсу ён быў абстраляны разам са сваімі сябрамі.    Больш пра брата ніякіх звестак мы не чулі. Схавала ад нас яго рака назаўсёды.                                                                             

(З успамінаў брата Бахановіча В.Р.)

 

Я, Сеўрук Ганна Рыгораўна,  нарадзiлася 05.01.1924 года ў пасёлку Горкi, дзе цяпер i жыву, нiкуды не выязджала. У 1939 годзе закончыла 7 класаў, у 1940  пайшла ў 8 клас, потым  кiнула, бо страцiла сваю дарагую мацi на 54 годзе яе  жыцця. Усе дамашнiя клопаты: i гаспадарка, i бацька леглi на мае рукi. Бацька быў iнвалiдам без левай рукi. Страцiў руку ў пана пры малацiлцы коннай. Жылi мы з бацькам, была таксама старэйшая сястра, якая ў 1938 годзе выйшла замуж за дырэктара школы ў в. Касцюкi i жыла там.
У 1929 годзе ўступiлi ў калгас, здалi усё, што было: 2 коней, 1 карову, калёсы,  2 саней, плуг, бароны i ўсю аднаасобную зямлю,  а атрымалi надзел 30 сотак. Бацька быў калгасным паплаўнiчым i членам праўлення калгаса. Рабiў калёсы, санi i гнуў дугi.   Ён быў добрым майстрам. Я сама пачала свой рабочы шлях у 1940 годзе ў 16 гадоў. Жала ў калгасе, садзiла бульбу, вазiла снапы на конях, малацiла i рукамi,  i ў малацiлцы, выконвала ўсю работу, якую рабiлi жанкi, сяброўкi маёй мацi. Працавала я ў калгасе да 1941 года. У час вайны прыходзiлася больш працаваць, з калгаса падзялiлi коней на 2-3-4 гаспадаркi аднаго каня, а зямлю таксама дзялiлi, і прыходзiлася шмат працаваць. У 1943 годзе сястрын муж пайшоў у партызаны ў атрад Шаўцова, забраў i сястру. I я вырашыла, будучы камсамолкай, быць сувязной. Дапамагалi мы з бацькам партызанам, чым маглi,. Бралi партызаны ў нас для сябе і коней, i неабходныя прадукты. Я дастаўляла з Любанi ўсе неабходныя зводкi, купляла соль, авiяцыйны бензiн, пакрышкi i колы ў машыны, выконвала ўсё неабходнае па загаду. У 1943 г. немцы зрабiлi засаду на канаве за нашым паселкам, на мосце, якi вядзе на Рачэнь, У гадзiн ранiцы ехалi 3 партызаны з в.Забалаць i нарвалiся на засаду, 2 партызаны былi забiты на мосце, конi былi параненыя. Адзiн, Брагiнец з Сарачоў, быў паранены ў руку. Ён схавася за стагi саломы нашай сядзiбы i праз наш двор увайшоў у в.Юшкавiчы і застаўся жывы. Але ў гэты час немцы бачылi, што ён схаваўся, яны думалi, што ён у нас. Самае страшнае,  што адбылося — спалiлi наш хлеў, згарэлла ўсё збожжа, згарэлi карова, свiннi, куры.  Карову спрабавалi выратаваць, але потым яе дарэзалi і ўсё мяса аддалi ў атрад Шаўцова. Дзякуй “Суседзям-прадацелям”, якiя хацелi ў нас дома на месцы зрабiць засаду i знішчьщь мяне з бацькам, каб не спалiлi iх. У засадзе на партызанаў i пры спальваннi майго хлеба быў Корбут Мiкалай з Ракавiшч, якi абмываў партызанскую кроў са сваiх рук у Бахановiча Яна.
У 1944 годзе 10 сакавiка суседзi, якiя зналi пра маю сувязь з партызанамi, рашылi пазбавіцца ад нас з пасёлка. Заявiлi немцам, што я ездзiла на канi ў Любань 9 сакавiка, а ўночы партызаны прыедуць да нас за зводкамi. Немцы зрабiлi засаду, але разведка Мiлешкi не прыехала. У немцаў нiчога не атрымалася, яны вырашылi мяне i бацьку адвесцi ў Любань. Там нас дапытвалi, чым мы дапамагалi партызанам, але мы нiчога не гаварылi. Нас пасадзiлi ў турму, трымалi 2 тыднi, потым мяне i шмат маладых людзей адправiлi ў Бабруйск у турму. З Бабруйска прамым поездам у Берлiн, у канцлагер. Лагер быў закрыты ў 3 рады калючым дротам. У нас было 1650 чалавек, былi жанчыны i маладыя дзяўчыны з Украiны, Беларусi, Расii. Лагер вартавалi З немцы. Праз 10 дзён нас адправiлi каго куды. Я трапiла на авiяцыйны завод “Рэйнг”. На работу i з работы - пад канвоем. Працавалi па 12 гадзiн. Нас дрэнна кармiлi. Але скончыўся час нашых пакут, i 9 Мая мы былi вызвалены ад фашызму. Мяне адправiлi дамоў. Прыехаўшы дамоў, я сустрэлася з бацькам. Мы крыху адбудавалiся i жылi ў калгасе. У 1946 годзе я выйшла замуж за Бойку Мiхаiла Самусевiча, якi быў iнвалiдам 3-яй групы. Ён быў удзельнiкам вайны - партызанам да злучэння атрадаў з войскамi, да ранення таксама быў на фронце. Мы мелi пазней 3 дачкi i сына. У 1986г., будучы пенсiянерам, муж дапамагаў калгасу, старажаваў капцы з бульбай, дзе яго там i забiў зяць. Я засталася ўдавой з 1986 года. Зараз патрацiла ўсе здароўе, але мне дапамагаюць дзецi i ўнукi, як толькi могуць дапамагаюць, у мяне толькi на iх адна надзея.

Калi пачалася Вялiкая Айчынная вайна, Уладзiмiру Пятровiчу Зубарэвічу было ўсяго 15 гадоў. Аднак заставацца ў баку ад усенароднай барацьбы з фашызмам ён не мог. З такiмi ж хлопцамi збiраў зброю, якую пасля перадавалi партызанам атрада iмя Громава, брыгады імя Чкалава, што размяшчаўся ў лесе каля вёскi Ямiнск. У час вызвалення ад палiцаяў вёскi Макаравiчы Старадарожскага раёна быў паранены і захоплены фашыстамi ў палон. Затым былi Бабруйскi шпiталь, дзе ворагi пралечвалi ваеннапалонных, канцлагер, з якога яго вызвалiлi англiйскiя войскi. Як Зубарэвiч пачынае ўспамiнаць, усё перажытае ў лiхалецце, на яго вачах з’яўляюцца слёзы. Вось што расказвае ён пра свае пакуты ў вайну: “Прывезлi  ў шпiталь, ад запечанай крывi адзенне прысохла да цела, нельга было зняць, а таму яго разрывалi на кавалкi і адрывалi..”. Пасля перамогi савецкага народа над ворагам Уладзiмiра забралi служыць у Савецкую Армiю. Працаваў на металургiчным заводзе ў Новакузнецку. Але вельмi хацелася вярнуцца блiжэй да дому, i Зубарэвiч напiсаў пiсьмо Варашылаву з просьбай дазволiць вярнуцца ў родную вёску, пасля чаго яго дэмабiлiзавалi па раненні. Некаторы час Уладзiмiр Пятровiч з’яўляўся старшынёй арганiзацыі  ветэранаў Юшкавiцкага сельсавета, быў старастам вёскi Забалаць. Ён заўсёды прыходзiць да помнiка загiнуўшым воiнам, каб паглядзець, якi там наведзены парадак, каб i самому штосьцi прыбраць наўкол. У. П. Зубарэвiч вырасцiў тры дачкi. Старэйшая Ала ўжо на пенсii. Раiса працуе iнспектарам па быту ўпралення па працы Заводскага раёна г. Мiнска. А Іна — фельчар лячэбнай фiзкультуры Салiгорскай раённай бальнiцы. У народзе ёсць такая прымаўка, што каб чалавек не пражыў на гэтым свеце дарэмна, ён павiнен пабудаваць дом, пасадзiць дрэва, вырасцiць дзiця.

Усё гэта Уладзiмiр Пятровiч ужо зрабiў. Менавiта такой пазiцыі павiнны прытрымлiвацца і маладыя людзi, многiя з якiх на першы план вылучаюць не маральныя, а матэрыяльныя каштоўнасцi. Толькi ў сталым узросце яны зразумеюць, што не гэта галоўнае ў жыццi.

 

Iван Апанасавіч Кiшыла

У жыцці  Iван Апанасавiч Кiшыла быў  чалавек вельмi сцiплы. Ён не любіў хвалiцца шматлікімі ўзнагародамi за ўдзел у Вялiкай Айчыннай вайне.
На фронт Iван Апанасавiч трапiў у 1944 годзе. Ваяваў на трэцiм Беларускім, вызваляў  Усходнюю Прусiю, быў аўтаматчыкам. У красавiку 1945 быў цяжка паранены ў правую ногу, доўга лячыся ў шпіталі. Пасля вайны вярнуся ў родную веску Юшкавiчы, працяглы час працава у калгасе Iмя Кірава пчаляром, паляводам, быў  брыгадзiрам. За гераiзм і мужнасць Іван Апанасавiч быў узнагароджаны ордэнамі “Чырвонай зоркi”, медалем “За перамогу над Германiяй “, ордэнам  “Айчыннай вайны П ступені”.

 

Аляксандр Кірылавіч Пазняк (1917- 1945)


Уражанец в.Забалаць Любанскага раена Мiнскай вобласцi. У Армiю быў прызваны  ў пачатку лiпеня 1941 года. Прысылаў звесткi з фронту аж да 1944 года. Загінуў ва Усходняй Прусіі, Калiнiнградскай вобласцi 1944 года.
Зесткі аб смерцi  ў 1944 годзе атрымала жонка з сынам.

(Запiсана са слоў родзiчаў)

 

Рыгор Віктаравіч Чарадзюк (1912-1994)

Нарадзiўся ў весцы Малая Хайча Аручынскага раена Жытомірскай вобласцi. Ажанiўся ў 1933 годзе з Лiхалап Любоўю Федараўнай у весцы Забалаць Любанскага раена Мiнскай вобласцi, дзе і пражываў да прызыву ў армiю. У чэрвенi 1941 года прызваны ў армію. І да 1944 года ваяваў на франтах Вялiкай Айчыннай вайны. Загiнуў у Калiнiнградскай вобласцi пры пераправе праз раку. Звесткi аб смерцi атрымала жонка Любоў Федараўна. Дакладных звестак аб захаваннi яна не ведала.

(Са слоў жонкi і дзяцей)

 

 Канстанцін Цітавіч Сеўрук (1914 – 1944)

“З Канстацiнам мы пажанiлiся ў 1935 годзе. Яму тады быў 21 год. Спачатку ён быў камунарам, а затым, калi сталi ўтвараiща калгасы, працаваў у калгасе. А жылі мы ў в. Ярэмiчы, было ў нас трое дзяцей.
Калі пачалася вайна, яго забралi. Зборны пункт быў у Слуцку. Але ў час збору наляцелi немцы. Камандзiр сказаў, каб разыходзiліся хто куды. Вярнуўся Косцiк дадому, а праз некаторы час пайшоў на фронт.
Быў паранены ў руку, ляжаў  у шпіталі ў Грузіі.  Пасля шпіталя зноў     трапіў      на фронт. Пайшоў і больш не вярнуўся ўжо. Ў 1944 годзе прыйшло паведамленне, што ён прапатаў без весткi.

(З успамiнаў жонкi)

Список жителей д. Заболоть, погибших в годы Великой Отечественной войны 1941 – 1945 годов

  1. АСТАШОНОК ПАВЕЛ АЛЕКСАНДРОВИЧ
  2. БОЙКО АЛЕКСАНДР АНДРЕЕВИЧ
  3. БОЙКО АЛЕКСАНДР ЗАХАРОВИЧ
  4. БОЙКО АЛЕКСЕЙ СЕРГЕЕВИЧ
  5. БОЙКО ГРИГОРИЙ АФАНАСЬЕВИЧ
  6. БОЙКО СЕРГЕЙ ТИМОФЕЕВИЧ
  7. БЕМБЕЛЬ ЕВДОКИМ ТАРАСОВИЧ
  8. БЫЧКОВСКИЙ ИВАН МИХАЙЛОВИЧ
  9. ВАСИЛЕВСКИЙ АНТОН ТИТОВИЧ
  10. ВАЩИЛО БОРИС РОМАНОВИЧ
  11. ВАЩИЛО МАКАР АГАПОВИЧ
  12. ЖАВРИД КАЛИСТРАТ ТИМОФЕЕВИЧ
  13. ГАЛЬЧЕНЯ ПАВЕЛ ПЕТРОВИЧ
  14. ГОЛОДОК АЛЕКСАНДР АНДРЕЕВИЧ
  15. ГОРБАТОВСКИЙ АЛЕКСАНДР НИКИФОРОВИЧ
  16. ЗУБАРЕВИЧ АЛЕКСАНДР ПЕТРОВИЧ
  17. ЗУБАРЕВИЧ НИКОЛАЙ ПЕТРОВИЧ
  18. ЗУБКЕВИЧ КОНСТАНТИН АНТОНОВИЧ
  19. КИСЕЛЬ МИХАИЛ ДЕНИСОВИЧ
  20. КОТОК НИКОЛАЙ ФЁДОРОВИЧ
  21. КРИСЬКО ИОСИФ НИКИТОВИЧ
  22. ЛАПАНОВИЧ ВАСИЛИЙ АФАНАСЬЕВИЧ
  23. ЛАЗОВСКИЙ АЛЕКСАНДР ЗАХАРОВИЧ
  24. ЛАЗОВСКИЙ МАТВЕЙ ФЁДОРОВИЧ
  25. МИХАЛЕНЯ МАКАР ПЕТРОВИЧ
  26. ПЛЯНТО МИХАИЛ ПЕТРОВИЧ
  27. ПОЗНЯК АЛЕКСАНДР КИРИЛЛОВИЧ
  28. ПОЗНЯК АНТОН ДЕМЬЯНОВИЧ
  29. ПОЗДНЯКОВ ВАСИЛИЙ КАРПОВИЧ
  30. ПОЗНЯК СТЕФАН ДЕМЬЯНОВИЧ
  31. ПИСАРЕВ КОНСТАНТИН МИХАЙЛОВИЧ
  32. ПИСАРЕВ НИКОЛАЙ ВАСИЛЬЕВИЧ
  33. РАБЕЦ АФАНАСИЙ ЕМЕЛЬЯНОВИЧ
  34. РЕУТ АНДРЕЙ АНТОНОВИЧ
  35. РЯБЫЙ ВЛАДИМИР НИКОЛАЕВИЧ
  36. СЕВРУК КОНСТАНТИН ТИТОВИЧ
  37. СУВАЛКО ВЛАДИМИР АНТОНОВИЧ
  38. СУЩЕНЯ АЛЕКСАНДР АНТОНОВИЧ
  39. СМИРНОВ ПЁТР КУЗЬМИЧ
  40. ЧАДЮК ГРИГОРИЙ ВИКТОРОВИЧ
  41. ФИЛЮТА НИКИФОР МАТВЕЕВИЧ
  42. ШАПЛЫКО МИЗАИЛ СТЕПАНОВИЧ
  43. ШПИЛЕНЯ МИХАИЛ АЛЕКСЕЕВИЧ

ЖИТЕЛИ ДЕРЕВНИ ЮШКОВИЧИ

  1. БОРОДЬКО КИРИЛЛ ЕРМОЛАЕВИЧ
  2. БОЙКО ИВАН КОНДРАТЬЕВИЧ
  3. ГАРБУЗ ПАВЕЛ МИРОНОВИЧ
  4. ГАРБУЗ ПЛАТОН МОИСЕЕВИЧ
  5. ДОСТАНКО АНДРЕЙ САВВИЧ
  6. ДРАЖДЕНЮК МИНА КОНОНОВИЧ
  7. ДОСТАНКО АДАМ ТИТОВИЧ
  8. ДОСТАНКО СЕМЁН СЕРГЕЕВИЧ
  9. ДОСТАНКО НИКОЛАЙ ЕВДОКИМОВИЧ
  10. ДОЛБИК ИВАН ЕФИМОВИЧ
  11. ДОСТАНКО МИХАИЛ АЛЕКСЕЕВИЧ
  12. ДОСТАНКО НИКОЛАЙ ФЁДОРОВИЧ
  13. ЕЛЬНИЦКИЙ ПАВЕЛ МАКСИМОВИЧ
  14. ЖУК ВАСИЛИЙ ГОРДЕЕВИЧ
  15. ЖУК НИКОЛАЙ ГОРДЕЕВИЧ
  16. ЖУК ИВАН КИРИЛЛОВИЧ
  17. ЖУК ПЁТР КИРИЛЛОВИЧ
  18. КВАШИК НИКОЛАЙ ГРИГОРЬЕВИЧ
  19. КИШИЛО НИКОЛАЙ ФИИМОНОВИЧ
  20. КИШИЛО ПАВЕЛ ФИЛИППОВИЧ
  21. КОЗАК АНДРЕЙ НИКИФОРОВИЧ
  22. КОЗАК МИХАИЛ НИКИФОРОВИЧ
  23. КОРБУТ АЛЕКСАНДР ДЕМЬЯНОВИЧ
  24. КОРБУТ АНТОН ДЕМЬЯНОВИЧ
  25. КОСТЮКОВЕЦ ИВАН СТЕПАНОВИЧ
  26. КУКРЕШ ПЁТР МИХАЙЛОВИЧ
  27. КУЛЫБА ВАСИЛИЙ ИВАНОВИЧ
  28. МОТАК ВАСИЛИЙ СЕМЁНОВИЧ
  29. ПАВЛЮКЕВИЧ НИКОЛАЙ АНАНЬЕВИЧ
  30. ПАРХИМОВИЧ АКСЁН ИВАНОВИЧ
  31. ПАРХИМОВИЧ ГРИГОРИЙ САВВИЧ
  32. ПАРХИМОИЧ БОРИС КИРИЛЛОВИЧ
  33. ПАРХИМОВИЧ НИКОЛАЙ ВАСИЛЬЕВИЧ
  34. ПАРХИМОВИЧ СТЕПАН ВАСИЛЬЕВИЧ
  35. ПАРХИМОВИЧ НИКОЛАЙ МАКСИМОВИЧ
  36. ПАРХИМОВИЧ ТИМОФЕЙ КИРЕЕВИЧ
  37. ПЕТРОВИЧ ИВАН ФИЛИППОВИЧ
  38. ПРОХОДСКИЙ ТИМОФЕЙ ФОМИЧ
  39. СМОЛЕР АНТОН ПЕТРОВИЧ
  40. СМОЛЕР АНТОН ЛУКЬЯНОВИЧ
  41. СМОЛЕР ЗАХАР ЛУКЬЯНОВИЧ
  42. СМОЛЕР ПАВЕЛ ЛУКЬЯНОВИЧ
  43. ТРУХАН МОИСЕЙ ЯКОВЛЕВИЧ
  44. ХОДЬКО ФЁДОР ФЁДОРОВИЧ
  45. ЧАХОВИЧ ГРИГОРИЙ ИВАНОВИЧ

ЖИТЕЛИ Д. РАКОВИЩИ

  1. ДЕНИСЕВИЧ НИКОЛАЙ АНТОНОВИЧ
  2. ЗАБРОДСКИЙ НИКОЛАЙ ТИМОФЕЕВИЧ
  3. ЗАБРОДСКИЙ ИВАН ПЕТРОВИЧ
  4. ПРОХОДСКИЙ ИВАН АЛЕКСАНДРОВИЧ
  5. СТАТКЕВИЧ ГРИГОРИЙ ПАВЛОВИЧ
  6. ЯНОВИЧ ПАВЕЛ ВАСИЛЬЕВИЧ
  7. НЕКРАШЕВИЧ ПАВЕЛ АЛЕКСАНДРОВИЧ
  8. КАМЕНКА ГРИГОРИЙ ИЛЬИЧ
  9. СИМОНОВИЧ ДЕМЬЯН ТИМОФЕЕВИЧ
  10. РАДКЕВИЧ НИКОЛАЙ ВИКТОРОВИЧ
  11. КУНЦЕВИЧ АЛЕКСАНДР АЛЕКСАНДРОВИЧ

ЖИТЕЛИ Д. ОЛЬХОВКА

  1. ЛИХОДИЕВСКИЙ ИВАН ИОСИФОВИЧ
  2. ЛИХОДИЕВСКИЙ ВИКОНТ ИОСИФОВИЧ
  3. ЯНОВИЧ АЛЕКСАНДР ФЁДОРОВИЧ
  4. РАДКЕВИЧ ТИТ ИОСИФОВИЧ
  5. БОРОДЬКО ПАВЕЛ ЕРМОЛАЕВИЧ

СПИСОК ПАРТИЗАН И ПОДПОЛЬЩИКОВ

  1. БОЙКА СЕРГЕЙ ХАРИТОНОВИЧ
  2. БОРОДЬКО НИКОЛАЙ ЕРМОЛАЕВИЧ
  3. ВОРОБЕЙ ВЛАДИМИР АНДРЕЕВИЧ
  4. БОЙКО АЛЕКСАНДР СЕРГЕЕВИЧ
  5. ГРИНЬКО ГРИГОРИЙ ЛЕОНЬЕВИЧ
  6. ГРИНЬКО АНДРЕЙ ЛЕОНТЬЕВИЧ
  7. ГРИНЬКО АНТОН ЛЕОНТЬЕВИЧ
  8. ГУЩА МИХАИЛ ИВАНОВИЧ
  9. ГУРИНОВИЧ МИХАИЛ ПЛАТОНОВИЧ
  10. ГУРИНОВИЧ ПАВЕЛ ИВАНОВИЧ
  11. ДОСТАНКО ИВАН ИВАНОВИЧ
  12. ДОСТАНКО АНДРЕЙ ИОСИФОВИЧ
  13. ДОСТАНКО ТИМОФЕЙ ЕМЕЛЬЯНОВИЧ
  14. ЗУБАРЕВИЧ ФЁДОР ТРОФИМОВИЧ
  15. КАЛИЦЕНЯ ФИЛИПП
  16. КУПЧИНСКИЙ АДАМ АНТОНОВИЧ
  17. КОТОК НИКОЛАЙ ФЁДОРОВИЧ
  18. КИСЕЛЬ САВВА ЕФРЕМОВИЧ
  19. ЛЕВЧЕНЯ ВАСИЛИЙ СЕМЁНОВИЧ
  20. ЛАГУН ПЕЛАГЕЯ НАУМОВНА
  21. МАТОХА ВАСИЛИЙ ВАСИЛЬЕВИЧ
  22. ЛУКА СТЕПАН ЕВДОКИМОВИЧ
  23. ПЕТРОВИЧ МИХАИЛ ДМИТРИЕВИЧ
  24. ПАРХИМОВИЧ АЛЕКСАНДР МАРКОВИЧ
  25. ПАРХИМОВИЧ САПРОН ЕМЕЛЬЯНОВИЧ
  26. ПЛЯНТА ПЁТР АДАМОВИЧ
  27. РЕУТ АНДРЕЙ ФЁДОРОВИЧ
  28. РЕУТ АЛЕКСАНДР ФЁДОРОВИЧ
  29. РАДКЕВИЧ ВЛАДИМИР ВИКТОРОВИЧ
  30. СЕБА СЕРГЕЙ ИВАНОВИЧ
  31. ТИМОФЕЕВИЧ НИКОЛАЙ АНИСИМОВИЧ
  32. ТИМОФЕЕВИЧ ЕЛЕНА АНИСИМОВНА
  33. ЯНОВИЧ АЛЕКСАНДР ФЁДОРОВИЧ
  34. ТАМКОВИЧ БОНИФАТИЙ ИВАНОВИЧ
  35. КУЛЫБА НИКОЛАЙ КАРПОВИЧ
  36. ЯНЦЕВИЧ ИВАН ДЕНИСОВИЧ
  37. БАХАНОВИЧ АРКАДИЙ ГРИГОРЬЕВИЧ
  38. КУЛЫБА ВЛАДИМИР КАРПОВИЧ
  39. ДОСТАНКО ВАСИЛИЙ ТИТОВИЧ
  40. СМОЛЕР НИКОЛАЙ ВАСИЛЬЕВИЧ
  41. КОЗАК НИКОЛАЙ ФЁДОРОВИЧ
  42. ЕРМАЛИНСКИЙ ГРИГОРИЙ АНДРЕЕВИЧ
  43. ПЛЯНТА ИВАН ПЕТРОВИЧ
  44. ЛИХОЛАП АЛЕКСАНДР НИКОЛАЕВИЧ
  45. СТАТКЕВИЧ НИКОЛАЙ АЛЕКСАНДРОВИЧ
  46. СЕМЕНЕНЯ МАРИЯ ПРОКОФЬЕВНА
  47. ТИМОФЕЕВИЧ ПАВЕЛ АНИСИМОВИЧ

Разделы сайта