Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.02.2022

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры завяршыўся

Тыдзень беларускай мовы і літаратуры ў адпаведнасці з планам работы на 2021/2022 навучальны год быў праведзены на трэцім тыдні лютага. Задачы правядзення прадметнага тыдня: развіваць цікавасць вучняў да вывучаемых прадметаў; павышаць адукацыйны ўзровень; вучыць дзяцей самастойнасці і творчасці. Мерапрыемствы тыдня былі раўнамерна размеркаваны, прынялі ў ім удзел усе навучэнцы ўстановы адукацыі з захаваннем патрабаванняў неспрыяльнай эпідэміялагічнай абстаноўкі.

       У аўторак, 15.02.2012, было праведзена адкрыццё Тыдня. Лінейка "Гімн роднай мове" была добра падрыхтавана, навучэнцы 10 класа адказна выканалі пастаўленую задачу. У гэты ж дзень была абвешчана акцыя “Размаўляем па-беларуску!”, якую актыўна падтрымалі і настаўнікі, і навучэнцы;  праведзена Малая школьная алімпіяда па беларускай мове і літаратуры, пераможцамі якой сталі Рэут Рэната (4 клас), Пажарыцкая Дар'я (6 клас)

У сераду, 16.02.2022, на працягу дня навучэнцы ўдзельнічалі ў завочнай віктарыне “Жывое ў вяках беларускае слова…”. Былі таксама праведзены адкрыты вучэбны занятак у 6 класе па беларускай літаратуры (настаўнік Дзікун Т.І.). Настаўнік пачатковых класаў Кукраш С.В. у сваім 3 класе правяла турнір "Знаўцы роднай мовы". Турнір быў накіраваны на адраджэнне народнай беларускай культуры, выхаванне патрыятычных якасцей вучняў. 

У чацвер, 17.02.2022, Казакова І.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі, арганізавала для выхаванцаў віктарыну "Шануйце родную мову". Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю вуснага маўлення ў дашкольнікаў. Таксама ў гэты дзень быў праведзены конкурс “Буслік-2022”, у якім прынялі ўдзел 22 вучні 3-11 класаў.

У пятніцу і суботу, 18.02.2022 і 19.02.2022, для вучняў былі арганізаваны квілт-акцыя “Маё любімае беларускае слова” і віктарына “На хвалях літаратуры”. 

У панядзелак, 21.02.2022, ва ўсім свеце адзначаўся Дзень роднай мовы. У рамках гэтага дня настаўнік беларускай мовы і літаратуры Дзікун Т.І. правяла з навучэнцамі 5-6 класаў гульню-конкурс "Ад А да Я". Мерапрыемства было дастаткова цікавым, добра аформленым, накіраваным на развіццё ў вучняў цікавасці да вывучэння роднай мовы, выхаванне любові да Радзімы, да гісторыі свайго краю. У гэты ж дзень настаўнік пачатковых класаў Невяроўская С.А. правяла адкрыты навучальны занятак па беларускай літаратуры ў 1 класе “Чытанне слоў з літарай В”.

У аўторак, 22.02.2022, былі падведзены вынікі тыдня беларускай мовы і літаратуры.

Разделы сайта