Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

23.09.2022

Тыдзень роднай мовы завяршыўся

У перыяд з 19.09.202 па 23.09.2022 ва ўстанове адукацыі праведзены тыдзень беларускай мовы "Як ты дорага мне, мая родная мова!"

Пачатак Тыдня быў адзначаны ўрачыстым адкрыццём. Невялікае выступленне падрыхтавалі вучні 7 класа пад кіраўніцтвам настаўніка беларускай мовы і літаратуры Дзікун Т.І. У першы дзень настаўнікі і вучні далучыліся да акцыі «Размаўляй са мной па-беларуску!». Мілагучнасць, плаўнасць, меладычнасць нашай мовы адзначылі ўдзельнікі пры складанні воблака слоў “Маё любімае беларускае слова”. Падчас удзелу ў мерапыемствах тыдня, вучні даведаліся, якая багатая наша мова на прыказкі і прымаўкі, фразеалагізмы і ўстойлівыя выразы. Вучні чыталі вершы, адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі і рэбусы, чыталі падрыхтаваныя паведамленні. Усе жадаючыя выказалі шчырае, пяшчотнае, ласкавае прызнанне роднай мове.   Вучні старэйшых класаў прынялі ўдзел у конкурсе творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю” Вучні змаглі падзяліцца сваімі першымі творчымі спробамі ў літаратуры. На творчых сустрэчах гучалі невялікія вершы, апавяданні і сачыненні на беларускай мове. Дашкольнікі былі захоплены выкананнем цікавых разнастайных заданняў, прымалі самы актыўны ўдзел у гульнях, адгадвалі загадкі пра родны край, родную мову. Для вучняў пачатковых класаў была арганізавана пазнавальна-забаўляльная праграма “Скарбонка беларускіх гульняў”. Вучні знаёміліся з народнымі гульнямі на свежым паветры, чыталі вершы, адказвалі на пытанні, разгадвалі загадкі і рэбусы. праведена шмат разнастайных мерапрыемстваў, у якіх вучні прымалі ўдзел з задавальненнем. Тыдзень выдаўся насычаным, цікавым, пазнавальным.

            

Разделы сайта