Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Архив новостей

13.01.2021

Тэатралізаванае шэсце "Гэй, Каляда, Калядзіца!"

Святкаваць Калядкі ў нашай установе адукацыі стала добрай традыцыяй. Аматарамі аб'яднання па інтарэсах "Музейная справа" пад кіраўніцтвам Дзікун Тамары Іванаўны кожны год арганізуецца тэатралізаванае шэсце "Гэй, Каляда, Калядзіца!"

  

 

Асноўная традыцыя калядак - спяваць песні, жадаць усім здароўя, шчасця і добрага настрою на ўвесь год. Усе жыхары нашага школьнага дома з нецярпеннем чакалі прыходу незвычайных гасцей, нават падрыхтавалі для іх гасцінцы. У ролі калядоўшчыкаў на гэты раз выступілі Грышкоў Назар, 8 клас, Аляхновіч Ілья, 8 клас, Шчуро Кацярына, 8 клас, Цімафеевіч Яраслаў, 8 клас, Рэут Валянцін, 8 клас, Барэйка Дзмітрый, 10 клас, і Акімава Лілія, 11 клас.    Тэатралізаванае шэсце "Гэй, Каляда, Калядзіца!" атрымалася ў поўнай меры. 

Разделы сайта